Уласныя імёны ў кнізе Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», як крыніца рэканструкцыі этнічнай карціны свету прывілеяванага саслоўя бе

Description
Уласныя імёны ў кнізе Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», як крыніца рэканструкцыі этнічнай карціны свету прывілеяванага саслоўя беларускага Падзвіння ў першай палове ХІХ ст. / С.А. Шыдлоўскі // Беларускае Падзвінне. — Наваполацк : ПДУ, 2009. — С.

Please download to get full document.

View again

of 5
All materials on our website are shared by users. If you have any questions about copyright issues, please report us to resolve them. We are always happy to assist you.
Information
Category:

Documents

Publish on:

Views: 9 | Pages: 5

Extension: PDF | Download: 0

Share
Tags
Transcript
  МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІРЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ПОЛАЦКІДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ» БЕЛАРУСКАЕ ПАДЗВІННБ:ВОПЫТ, МЕТОДЫКА I ВЫНІКІ ПААЯВЫХ ДАСАЕДАВАННЯЎ    (ДА 80-ГОДДЗЯ ПАЧАТКУ АРХВАЛАГІЧНЫХ РАСКОПАК У Г. ПОААЦКУ)  борнік навуковых прац   рэспубліканскага навукова-практычнага семінара20-21 лістапада 2008 года Пад агульнай рэдакцыяй канд. гіст. навук, дац. Д.У. Дука, канд. гіст. навук, дац. У.А. ЛобачаНаваполацкПДУ 2009  БЕЛАРУСКАЕ ПАД5Б --Е ЗЭНЫТ, МЕТОДЫКА I ВЫНІКІ ПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ 2008І^раязнаўСТва | этнаграфія фіксацыі, але яшчз ^^ ельны м  з’яўляецца паглыбленае даследаванне найбольш каштоўных аб’ек-таў спецыялістам: г:: --'і г*: г:лю.ЛІТАРАТУРА1. Аддзел рукап:^ і:^і 2 х %  лзяржаўнай бібліятэкіў Маскве. ~ Фонд 293. - Папка 39. - Арк. 72.2. Покровскні. О Аглг:-;::йческая карта Ковенской губерннн / Ф. Покровскнй. - Внльна, 1899. - С. 23,29,31.3. Друцкнй-Люкц*7 " В Матерйалы по нсторнн н географнн Днсненского н Внлейского уездов Вн- ленской губерн?:^ В Дргцкнй-Любецкйй, А. Сапунов. - Внтебск, 1896. - С. 122,123.4. Запіскіаддзелаг:-ч=н:тЕрныхнавук.-Менск, 1928.-Т. 1,Кн.ІУ: Працы кафедры этнаграфіі.-С. 176.5. Наііска, А. Маггглл І 2  сііагакіегузіукіреігосігайсгпе] 2 аЬуіко\уусЬ §Іаго^ паггцІохуусЬ ^ііепсзсгугпу / А. Наііска Рга:е Мпгенш 2іеті. Хезгуі: 38. - ^агзгадуа, 1986. - 8. 63.6. Вінакураў* В, Лггавіковыя валуны Браслаўшчыны - геалагічныя помнікіпрыроды / В. Вінакураў // Дакладная зап. Ін-т геалогіі, геахімііігеафізікі. Эксперымент. база па вывуч. ледавік. валуноў. - Мінск, 1993, - М^ліычашс. (Экзэмпляр працы зберагаецца ў Брасл. гіст.-краязн. музеі).7. Левков, Э, Кем сьііпророднтель черта / Э. Левков // Навіны Беларускай Акадэміі. -16 лістап. -1990. - С 6.8. Вінакураў, В Ггалагічная спадчына Браслаўшчыны / В. Вінакураў // Браслаўскія чытанні: матэрыялы V навук.-краон, канф. - Браслаў, 2001. - С. 17 - 22.9. Памяць. Браслаўскіраён. Гісторыка-дакументальная хроніка. - Мінск, 1998. ~ С. 21 - 25, 63, 64, 65; Вінакураў, В. ЛедавікоБЫя валуны на Беларусі: новыя знаходкі/ В. Вінакураў // Навіны Беларус. Акад. - 1992. - 17,24 сту т.;  Вінакураў, В. Геалагічныя помнікіпрыроды / В. Вінакураў // Браслаўская звязда. - 1992.-4, 8 сіудз*10. Шыдлоўскі, К. Браслаўшчына: прырода ілюдзі/ К. Шыдлоўскі. - Мінск, 2003; Шндловскнй, К. Браслав н окрестностн / К. Шыдлоўскі. - Мінск, 2006. (Гл. таксама выд. краязн. Браслаўшчыны «Павет»).11. Бунта, В. Камень-волат ля вёскіЛаточкі. Хроніка адкрыцця / В. Бунта // Павет. - № 7 - 8 (11 - 12), 2002, - С. 8 - 11; Елісееў, В. Браслаўскікамень-волат / В. Елісееў // Браслаўская звязда. - 2002.12. Шыдлоўскі, К. Падрабязней пра гэты валун: у госціда Каменнай Дубіцы / К. Шыдлоўскі// Павет. - № 11 (24), 2003.-С. 1-2.13. Неёешапп, О. Нізіогіа ротаШ ВгазІа\Узкіе§о / О. Недетапп. - ^ііпо, 1930. - 8. 244, 377,452,457.14* Сергіевіч, К. Знаходка агульнанацыянальнага значэння / К. Сергіевіч // Браслаўская звязда. - 2002. - 12 снежня; Шндловскнй, К. Легендарный Борнсов камень найден! / К. Шндловскнй // Турнзм н отдых. - 2002. - 6 нояб.; Шыдлоўскі, К. Рэліквія з-пад рачных хваляў / К. Шыдпоўскі// Культура - 2002. - 2 - 8 лістап.; Шыдлоўскі, К. ДруйскіБарысаў камень. 3 гісторыіадкрыцця ідаследавання / К. Шыдлоўскі// Браслаўскія чыт.: матэрыялы VI навук.-краязн. канф. Браслаў, 2003. - С. 109 - 112. (Барысаваму камяню з Друі, працам па яго лакалізацыііперамяшчэнню прысв. спец. падвойны ну- мар выдання «Павет» -№7-8(11-12), 2002).15, Шыдлоўскі, К. ДруйскіБарысаў камень (з гісторыівяртання ідаследавання) / К. Шыдлоўскі// Беларус. гіст. агляд. - Т. XIV. Сшытак. 1—2 (26 —27). Снеж. 2007. - С.179 - 186. (Падрабязней пра працы над надпісам: Таямніца Друйскага пісаніка. На шляху да разгадкі// Павет - 2008. - № 2 (61). УЛАСНЫЯІМЁНЫ Ў КНІ Е Я. БАРШЧЭЎСКАГА «ШЛЯХЦІЦ АВАЛЬНЯ»ЯК КРЫНІЦА РЭКАНСТРУКЦЫІЭТНІЧНАЙ КАРЦІНЫ СВЕТУ ПРЫВІЛЕЯВАНАГА   САСЛОЎЯ БЕЛАРУСКАГА ПАД ВШНЯ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТАГОДД Я  .А. ШЫДЛОЎ КІ   (Полацкі дзяржаўны універсітэм) Прадстаулепы вынікі даследавання твору Я. Баршчэўска а «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фан-   тастычных апавяданнях» як крыніцы латэнтнай інфармацыі (яе носьбітамі раз лядаюцца ўласныя   імёны  - антрапонімы, тапонімы, этнонімы, тэонімы і іншае), што здольная раскрыць падставовыя   асаблівасці карціны свету прывілеявана а саслоўя Беларуска а Падзвіння ў першай палове XIX ста оддзя . Даследаванне тэкставай крыніцы з пазіцый мадэлявання інфармацыйна а асяроддзя дазваляе выявіць   суадносіны аб’ктыўнай і суб’екмыўнай інфармацыіў тэксце. Праводзіцца класіфікацыя тыпаўуласных   імёнаўу тэксцеЯ. Баршчэўска а і частотны аналіз іх выкарыстання. Пад тэрмінам «этнічная карціна свету» разумеецца пэўная «міфалагема рэальнасці», якая фарміруе логіку адаптацыйных паводзінаў этнасу, або у нашым выпадку часткіэтнасу - традыцыйнага прывілеява- нага саслоўяў Бедарускага Падзвіння. Карціна свету асэнсоўваецца яе носьбітамічасткова іфрагмен- тарна, яна не дадзена ў пэўнай лагічнай цэласнасці, тым больш у гатовым тэксце [1, с. 222], Узнаніць падобныя ўяўленнімагчыма карыстаючыся ўскоснымізвесткаміікрыніцамі, да якіх можна аіне;”.287  БЕЛАРУСКАЕ ПАДЗВІННЕ: ВОПЫТ, МЕТОДЫКА I ВЫНІКІ ПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ 2008 Краязнаўства і этнаграфія ўласныя імёны, што выяўляюць пэўную «прыродна-ландшафтную, гісторыка-культурную ігаспадарчую лакальную спецыфіку» [2, с. 2].Уласныя імёны людзей ізвышнатуральных істот, якія сустракаюцца ў кнізе Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», можна ўмоўна падзяліць на некалькігруп. Па-першае, гэта беларускія міфалагіч-   ныя імёны .  Персанажаў, якія яны пазначаюць, налічваецца 26. Сярод іх вылучаюцца ле ендарныя ероі  (5 персанажаў - Княжа, Цярэшка, князь Бой, пан Твардоўскі, дзяўчына Ганна) і звышнатуральныя іс-   тоты  (21 - Купала, Вужыны Кароль, Варгін, Будзімір, Паднор, Пруд, Дубіна, Гарыня, Чур, сабакіСтаўры іГаўры, Пярун, Баба Яга івосем цыганскіх духаў - Нікітрон, Ярон, Ірон, Кітрон, Фараон, Фаразон, Сталідон, Лідон). Фігуруюць у тэксце таксама русалкі, ваўкалакі, цмокі, чума, трасца або фебра, лесуны (Лясны Бог), вадзянік, хляўнік, дамавік, волат іадзін касмапалітычны вампір. Збольшага гэтыя імёны ўзыходзяць да язычніцкага пласту беларускай традыцыйнай свядомасці, агульнай, відавочна, ідля ся- лянства, ідля прадстаўнікоў ніжэйшага дваранства. Суіснаванне язычніцкіх іхрысціянскіх элементаў - вынік гістарычнага кампрамісу на беларускіх землях паміж язычніцтвам іхрысціянствам. Апошняе ў аб- мен на нябесны прастол пакінула мясцовым язычніцкім духам - зямлю, ландшафт. Антычных уласных імёнаў  у кнізе налічваецца 27 адзінак. Сярод іх можна вылучыць імёны і-   старычных асобаў  (7 - Аляксандр Македонскі, Гамер, Вергілій, цар Спарты Леанід, Цыцэрон, Гарацый, Цэзар), міфічных ерояў  (12 - Парыс, Уліс, Цырцэя, Цыклоп, Эней, Прок, Амулій, Нумітор, Рэй Сільвій, Ромул, Рэм, Фаустул) і язычніцкіх ба оў  (8 - Фартуна, Апалон, Трытон, Нептун, Амфітрыта, Марс, Акіян, Венера). Наменклатуру грэка-рымскіх імёнаў можна пашырыць з улікам безназоўных німф, сатыраў, муз, купі- донаў івясталак. Досыць прадстаўнічая група антычных уласных імёнаў сведчыць аб класічным характа- ры адукацыі, якую атрымаў Я. Баршчэўскіў Полацкім езуіцкім калегіуме. Свабоднае валоданне дадзеным інфармацыйным пластом мусіла дэманстраваць адукаванасць як аўтара тэксту, так ігероя-апавядальніка, легітыміравала аўтарскія амбіцыііпадвышала апавядальніцкіпрэстыж у вачах правінцыйнага шляхецкага грамадства. 3 боку апошняга веды гэтыя аднак не выклікаліасаблівага эмацыйнага водгуку. Так, шляхціца Завальню змарыў сон пакуль пляменнік Янка пераказваў сюжэты грэка-рымскай міфалогіі. Яшчэ адзін высокаадукаваны выхаванец езуітаў арганіст з Расонаў, запэўніўшы грамадства ў тым, што яшчэ ведае на чіамяць тэксты Цыцэрона іГарацыя, прызнае, што ўсё гэта уапііаз уапііаііз (марнасць марнасцяў) [3, с. 148].Наступная група ўласных імёнаў у тэксце «Шляхціц Завальня» - гэта імёны, якія адносяцца да   хрысціянскай рэлігійнай традыцыі.  Нягледзячы на высокую частотнасць згадвання хрысціянскіх імёнаў (гэта пераважна звароты да Бога, Айца іСына, а таксама найсвяцейшай Маці* кшталту* «з Богам», «дзякуй Богу», «Божа», «Божы»), сама іх наменклатура досыць сціплая. Налічваецца каля 20 персанажаў, з улікам імён, што згадваюцца ў звязку са святаміціназваміікон, малітваў ікасцёлаў (гэта Бог-Айцец, Ісус, Матка Божая, св. Пётр, Тры вешчуны, Адам, Ева, Каін, св. Ян, св. Ксаверы, св. Казімір, св. Стафан, св. Сафія, св. Барыс іГлеб, Ігнацы Лаёла, Абрам, д’ябал). Аднак пэўныя хрысціянскія імёны маюць вялікую колькасць варыянтаў (гэта датычыць перадусім упамінанняў у тэксце Бога-Айца, Ісуса, дзевы Марыіід’ябла), Напрыклад, згадваецца Бог, Творца, Айцец іСын, Езус, Хрыстос, Спасіцель, Пан, Спас, святы Немаўляці; Прачыстая Маці, Найсвяцейшая Маці, Матка Божая, Марыя; д’ябал, шатан, Сатана, Пракляты. Такая шматварыянтнасць, як івысокая частотнасць згадвання дадзеных хрысціянскіх перса- кажаў, сведчыць аб эмацыйнай хрысціянскай заангажаванасцігерояў Я. Баршчэўскага, Асобы хрысціян- скага пантэону праз назвы бажніц імясцовашануемых ікон (Прачыстая МаціСірацінская) зрабіліся част- кай паўночнабеларускага ландшафту - геаграфічнага ікультурнага. Аднак звяртае на сябе ўвагу міні- мальная прысутнасць у тэксце Я. Баршчэўскага персанажаў Старога Запавету. Гістарычныя прыклады ён больш ахвотна запазычвае з антычных крыніц, а дэманалагічную наменклатуру скарыстоўвае мясцовую, ігнаруючы гісторыка-міфалагічны патэнцыял Бібліі.Пералік мясцовых імпрэзаў іўрачыстасцяў - Вялікдзень, Чысты Чацвер, Сёмуха, Купалле, урачыстасцісв. Ігнацыя Лаёлы, працэсііз абразом Святога Немаўляці, Юбілей у Юхавічах, Каляды, свята Трох вешчуноў, Чырвоны полацкікірмаш, конскія кірмашы ў Бешанковічах іАсвеі- таксама ўказ- вае на пэўны парытэт паміж язычніцкім іхрысціянскім, нябесным ізямным.Надзвычай мізэрнай з’яўляецца група замежных імёнаў.  У творы Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня» згадваецца толькіпяць заходнееўрапейскіх гістарычных асобаў - Дагер, адзін са стваральнікаў фатаграфіі, Напалеон ітры персанажы, якія звязаны з каталіцкай езуіцкай субкулыурай (Ігнацы Лаёла, Клаўбер, кс. Порэ). Такая нязначная колькасць замежных імёнаў можа быць патлумачаная як бракам актуальнай інфармацыі, інфармацыйнай самадастатковасцю правінцыялаў, так іпраграмным традыцыяналізмам самога Я. Барш- чэўскага, якіў прадмове да сваёй кнігідэклараваў, што англійскія, нямецкія або французскія літаратурныя (і, відавочна, культурныя) узоры не пасуюць мясцоваму густу [3, с. 8].Рускія гістарычныя ікультурныя персанажы наўпрост у тэксце «Шляхціца Завальні» не згад- ваюцца. Але ў іншасказальнай форме, паводле меркаванняў М. Хаўстовіча, пад іменем Белай Сароківы-288  БЕЛАРУСКАЕ ПАДЗВІННЕ: ВОПЫТ, МЕТОДЫКА I ВЫНІКІ ПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ 2008 Краязнаўства і этнаграфія водзіцца постаць Кацярыны II У зносцы да тэксту, зробленай Я. Баршчэўскім, згадваецца генерал Кульнёў. Як абагульнены вобраз велікарусы выступаюць у тэксце Я. Баршчэўскага пад назвай асташоў , прадстаў- нікоў горада Асташкава, якія арандавалічастку азёраў у Паўночнай Беларусі.I яшчэ адна вялікая група - беларускія антрапонімы , што пазначаюць гістарычных асоб або пер- санажаў, якія з вялікай доляй верагоднасцімаглімець рэальных прататыпаў. Па-першае , гэта ўласныя імёны людзей, якія маюць гістарычныя карані(11), - паны Снарскія, уладальнікіКраснаполя, Беліковічы, уладары Экіманіі, князіАгінскія, уладары Магільна, род Храпавіцкіх, фундатараў царквы св. Сафіі, кароль Казімір, паны Кошка, Цяліца, Жук, Жаба, Грэбніцкі, гаспадар віцебскай карчмы Карлісан. Па-дру ое , уласныя імёны літаратурных персанажаў, прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў (13), рэальнае існаван- не якіх не даведзена, - паны Завальня, Сівоха, Латышэвіч, Марагоўскі, Стась іЮзік, сыны Завальні, Янка, пляменнік Завальні, паніМальгрэта, гаспадыня Завальні, ксёндз Буда, айцец Попэ, пан Чубкевіч, пан Ска- мароха, суддзя Дадэмуха. Па-трэцяе , шляхецкія імёны, што раскрытыя аўтарам не поўнасцю (24) - пан Андрэй (арганіст з Расонаў), сляпы Францішак, пан К.Г., пан 3., пан Б., пан М., пан Л., пан С., паніТэрэза, Атон, Аліна, Альберт іМальвіна, Гугон, пан Генрык, Амелія, пан ***, Адольф, Альма, Севярын, пан Дамінік, пан Н*, Антося, Зося. Па-чацвёртае , простанародныя імёны (37): сялянскія імяшчанскія (32) - Карпа, Гарасім, Агапка, Парамон, Акім, Грышка, Антон, Васіль, Арына, Алюта, Марцін, Максім, Сямён, Марыся, Якуш, Марка, Алена, Ілля, Арцём, Ганка, Аксіня, Родзька, Аўгіня, Варка, Якуб Плаксун, Праксэда, Міхась, Ахрэм, Лукаш, Марынка, Тамаш, Алешка, яўрэйскія (3) - Хаім, Ёсель, Сора, цыганскія (2) - Базыль, Шылка. I ўрэшце, алегарычныя істоты - Чарнакніжнік (ВялікіЧарнакніжнік), Плачка, Сын Буры, Сын Шчасця, Сын Цярпення, Вогненныя духі, Белая Сарока, Чорны госць. (У кнізе сустракаюцца Гўласныя назвы раслін, што таксама выступаюць у Я, Баршчэўскага як пэўныя алігорыі, - гэта Разрыў-трава, Пералёт-трава, Жабер-трава, трава росічка.)Такім чынам, найболып прадстаўнічымігрупамісярод беларускіх антрапонімаў кнігіЯ. Баршчэўскага паўстаюць прастанародныя імёны іімёны, якія з вялікай доляй верагоднасціналежаць прадстаўнікам дробнага каталіцкага дваранства* Імёны арыстакратыіз’яўляюцца эпізадычна. Відавочна, аўдыторыяй, на якую разлічваў Я. Баршчэўскі, - дробнае шляхецтва. Адным жа з галоўных абагульненых герояў кнігіпаўстае просты беларускінарод.У кнізе Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня» ўтрымліваецца 30 айконімаў.  Па частотнасцізгад- вання з аграмадным адрывам лідзіруе Полацк (разам з утвораныміад яго назвамі) - 38 згадак, потым - Рыга (7) іВіцебск (5), Згадкіастатніх айконімаў не перавышаюць трох разоў. Беларускіх айконімаў - 21 адзінка. У вызначэнніатрыбута «беларускі» мы мусім прытрымлівацца меркаванняў самога Я. Баршчэўскага, якіпашыраў гэтае азначэнне на тэрыторыю Невельскага іСебежскага паветаў, што належаць зараз Расійскай дзяржаве. Такім чынам, да беларускіх мы аднеслінаступныя назвы гарадоў, вёсак імаёнткаў: Полацк, Невель, Себеж, Юхавічы, Клішкова, Магільна, Віцебск, Казуліна, Клясціцы, Галубова, Струнь, Экіманія, Расоны, Краснаполле, Альбрахтоў, Ушачы, Гарбачова, Бешанковічы, Асвея, Сітна, Сіроцін. Болынасць з іх лакалізуюцца на правым беразе Дзвіны. Сярод небеларускіх айконімаў - 6 расійскіх (Пскоў, Вялікія Лукі, Ноўгарад, Старая Руса, Пецярбург, Нарва) іўрэшце - Рыга. Дадзеная група айконімаў досыць красамоўна пазначае вектары эканамічных ікультурных сувязяў жыхароў Паўночнай Беларусі. Арганічнай бачыцца ў тэксце Я. Баршчэўскага прысутнасць айконімаў, звязаных з грэка-рымскай цывілізацыяй (Троя іРым).3 назваў краін (гісторыка-культурных рэгіёнаў) найчасцей згадваецца Беларусь (24), іадзін-два разы - Інфлянты, Кур- ляндыя, Расія, Турцыя, Егіпет.Прадстаўнічай з’яўляецца група гідронімаў , сярод якіх - 12 назваў азёр (Нешчарда - 20 згадак, Шэвіна - 2, Валовая азярына - 1, Расоны - 2, Глухое - 5, Рабло - 4, Язна - 2, Сітнянскае - 2, Глыбокае - 1, Скобрыя К Няведра -1, Невельскае- 1), 9 -рэк (Дзвіна- 13, Дрыса- 10, Палата-5, Ловаць- I, Обаль- 1, Страдань - !эТыбр - 1, Нява- 1), адной крыніцы (Дзявочая) імора (Балтыйскае, Фінская затока).Згадваеша ў тэксце Я. Баршчэўскага таксама 7 назваў гор (Пачаноўская - 3, Магіла Княжа, Ласіная гара, Алімп* замкавая гара ў Полацку, Гарадзецкая, Рабшчызна).3 тапонімаў таксама варта згадаць назвы «Сітнянскілес» і«Пецярбургскігасцінец».3 урбонімаў жраважаюць полацкія імёны - назвы бажніц (св. Стафана, св. Сафіі, Спас, св. Ксаверыя, св. Казіміра, царкв-а Барыса іГлеба), могілак (ля св. Ксаверыя) ісадоў (Спаса іЭкіманіі). Да гэтага надзвычай сціплага спісу межча хіба дадаць такія назвы гарадскіх аб’ектаў, як святыніПеруна іБабы Ягі, Полацкая езуіцкая акадэмл. мураваны слуп у Полацку са стодам св. Яна, а таксама карчма Карлісана ў Віцебску. Гарадская прастора, міфалагема гарадской прасторы, відавочна, не была добра засвоена нітрадыцыйнай сялянскай, нітлля\ецкай свядомасцю.Аналіз тапан:м:: кнігіЯ. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавя- даннях» даззал нь:язіць шматслойны характар прасторы, якую апісвае дадзены тэкст.289  БЕЛАРУСКАЕ ПАДЗВІННЕ: ВОПЫТ, МЕТОДЫКА 1ВЫНІКі ПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ 2008 Краязнаўства і этнаграфія Найперш, гэта прастора кулыпуры  - прастора ідэальнага, галоўнай метафарай якой з’яўляецца Сад - гэта адначасова грэцкая Аркадыя іполацкія сады (Спаса іЭкіманіі), у якіх бавіўся малады Баршчэўскіза часамісваей вучобы ў езуітаў. Алімп, Тампейскую даліну, Фармапілы герой Я. Баршчэўскага шукае ізна- ходзіць у ландшафтах Полаччыны, падсвечаныміўспамінаміюнацтва.Яшчэ адзін пласт - прастора історыі,  мемарыяльныя мясціны, звязаныя з гістарычныміпадзеямі, напрыклад, Клясціцы. Збольшага яна перакрываецца, паглынаецца прасторай міфалагічнай, напрыклад, паходжанню курганоў, звязаных з гістарычныміпадзеямі, надаецца міфапаэтычнае тлумачэнне. Мясцовая гісторыя падпадае міфалагізацыіне толькіз боку народнай традыцыі, але івысілкамісамога Я. Баршчэўскага,Прастора міфалагічнага - гэта таксама і прастора сакральна а.  Яна пазначана назвамікурганоў (Магіла Княжа), крыніц (Дзявочая), камянёў (Змяёвы), дрэў (Дзве Бярозы) ігор. Можна дапусціць, што сакралізацыя мясціны звязана з функцыяй мемарыялізацыі. Міф, прывязаны да пэўнага прыроднага аб’екта, мусіць фіксаваць значымыя для народа гістарычныя падзеіва ўмовах браку пісьмовай летапіснай трады- цыіцінемагчымасцісвабодна сцвярджаць уласную версію гісторыі.Прасторы сакральнага - прасторы памяці(як гістарычнай, так іміфапаэтычнай) супрацьпастаўлена прастора цывілізацыі , або штодзённасці, якая маркіравана назвамігарадоў, вёсак імаёнткаў.У гарадах адбываецца стабілізацыя рэальнасціціздаровага сэнсу. Чыннікам стабілізацыі, паводле перакананняў герояў кнігіЯ. Баршчэўскага, з’яўляецца наяўнасць у гарадах божых храмаў ісвятых айцоў. Прычым эфект стабілізацыірэальнасцізалежыць ад пэўных колькасна-якасных параметраў. Чым больш храмаў, тым лепш. Асабліва добра на стабілізацыю рэальнасціўздзейнічае наяўнасць у месцы айцоў-езуітаў.Паветра горада вызваляе чалавека ад прымхаў. Дакладней, пераводзіць містычныя інфернальныя эпізоды ў разрад прымхаў, баек, Так, віцебскія мяшчане высмейваюць містычную гісторыю з панам Генрыкам, у якога крычаліна галаве валасы. У Полацку змяняецца да лепшага, робіцца нармальнай іўрэшце памірае па-хрысціянску Варка Плаксуніха, дачка вясковай варажбіткі.Аднак падобнае ўздзеянне гарадоў выяўляецца ў дачыненніінфернальнага, што мае мясцовае па- ходжанне. Перад замежныміфармазонаміічарнакніжнікамінасельніцтва беларускага гораду безабароннае. Так, чарнакніжнік пан Твардоўскіздолеў пранікнуць нават у сцены полацкага езуіцкага калегіума. Да «групы рызыкі» адносяцца музыкі, рыбакі, карчмары, арыстакратыя.Найменш стабільна рэальнасць у раёне азёр-вокнаў паміж рэальным ды іррэальным. Беларускія азёры часта пазначаюць месцы агіджанай святасці: праваліўшыхся скрозь зямлю цэркваў іцэлых гарадоў (намечана ў Я. Баршчэўскага ітапаграфія беларускіх нетраў, прынамсі, уваходаў у прадонне Беларусі), затопленых званоў імесцаў гвалтоўнай смерцілюдзей. Аднак дастаткова аднаго толькіадлюстравання храма ў азёрнай вадзе, каб суцішыць інфернальнай. Азёры - гэта месца лёсавання, розыгрышу шанцаў, Няўстойлівасць рэальнасці, балансаванне паміж сапраўднасцю ітагабочным, можа прыводзіць тут як да нечуваных катастроф, так івыйгрышаў. Таму ў свеце шляхціца Завальніідзе барацьба за азёры з пры- хадняміічарнакніжнікамі.Такім чынам, праведзены аналіз дазволіў выявіць вялікіінфармацыйны фактаграфічны патэнцыял тэксту Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», раскрыццё якога вымагае прыцягнення шырокага міжды» сцыплінарнага гуманітарнага інструментарыя (этналагічнага, лінгвістычнага, гістарычнага).ЛІТАРАТУРА1. Лурье, С.В. йсторнческая этнологня / С.В. Лурье. - М.: Аспект Пресс, 1997. - 448 с.2. Лобач, У.А. Элементы культурнага ландшафту ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў (на этнаграф. іфалькл. матэрыялах Рэчыцкага рэгіёну) / У.А. Лобач // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А. Гуманнтар- ные наукн. - 2006. - № 7. - С. 2 - 8.3. Баршчэўскі, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Я. Баршчэўскі; уклад., пер. з пол. мовы М. Хаустовіча. - Мінск: Маст. літ., 1990. - 383 с. (Спадчына).
Related Search
Similar documents
View more...
We Need Your Support
Thank you for visiting our website and your interest in our free products and services. We are nonprofit website to share and download documents. To the running of this website, we need your help to support us.

Thanks to everyone for your continued support.

No, Thanks